У Мінску прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Мінску прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР

2 красавіка 2024

2 красавіка 2024 г. у Мінску прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 70 чалавек, з якіх 69% склалі жанчыны.  Да семінара далучыліся прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінскага абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, культуры, грамадскія арганізацыі, якія працуюць у сферы аказання гуманітарнай дапамогі, падтрымкі людзей з інваліднасцю па зроку, дзяцей і маладых людзей з інваліднасцю, а таксама прыватныя кампаніі ў галіне турызму, банкаўскай справы, падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, укаранення беспілотных тэхналогій у сельскай гаспадарцы, вытворчасці аўтамабільнай электронікі.

У ходзе семінара прадстаўнік Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь дэталёва спыніўся на патрабаваннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб міжнароднай тэхнічнай дапамозе, прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь праінфармаваў аб функцыянаванні нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

Камандай Праграмы развіцця ААН былі прадстаўлены Палажэнне аб правядзенні Конкурсу, патрабаванні да пілотных ініцыятыў па МУР, а таксама прадэманстраваны працэс падачы заявак на Конкурс праз спецыяльна створаную платформу sdgidea.by. Акрамя гэтага, сумесна з прадстаўніком Фонду ААН у галіне народанасельніцтва былі прадстаўлены вопыт лакалізацыі МУР у Беларусі, а таксама патэнцыйныя напрамкі для будучых пілотных ініцыятыў у кантэксце 4 акселератараў па дасягненні МУР у Рэспубліцы Беларусь.

Інфармацыйны семінар быў арганізаваны Мінскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з ПРААН у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.

Запіс інфармацыйнага семінара аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР у Мінску даступны па спасылцы.

КАРТА САЙТА