10 мая 2024
З мэтай больш шырокага інфармавання патэнцыйных удзельнікаў Конкурсу пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця ў сакавіку-красавіку 2024 г. ва ўсіх абласцях Беларусі былі праведзены інфармацыйныя семінары.
Усяго ў мерапрыемствах у анлайн і афлайн фарматах прынялі ўдзел больш за 500 чалавек, з якіх больш за 85% склалі жанчыны. У ліку ўдзельнікаў – прадстаўнікі абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, дзяржаўных органаў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, грамадскіх арганізацый, прыватнага і банкаўскага сектараў і інш.
У рамках семінараў удзельнікі азнаёміліся з умовамі правядзення Конкурсу пілотных ініцыятыў па МУР, патэнцыйнымі напрамкамі і патрабаваннямі будучых пілотных ініцыятыў у кантэксце 4 акселератараў па дасягненні МУР у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя таго, удзельнікам быў прадэманстраваны працэс падачы заявак на Конкурс праз спецыяльна створаную платформу sdgidea.by, а таксама прадстаўлены асноўныя патрабаванні заканадаўства Беларусі ў галіне міжнароднай тэхнічнай дапамогі, вопыт лакалізацыі МУР у Беларусі і функцыянавання Нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэт устойлівага развіцця.
Інфармацыйныя семінары праведзены Праграмай развіцця ААН у Беларусі ў партнёрстве з абласнымі выканаўчымі камітэтамі, Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзіцячым Фондам ААН у Беларусі, Фондам ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Падрабязная інфармацыя аб інфармацыйных семінарах даступна па спасылцы.
КАРТА САЙТА