28 сакавіка 2024
28 сакавіка 2024 г. у Віцебску прайшоў інфармацыйны семінар аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па Мэтам устойлівага развіцця.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш 90 чалавек, з якіх больш за 80% склалі жанчыны. Да семінара далучыліся прадстаўнікі Віцебскага абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, навукі, культуры, грамадскія арганізацыі, якія працуюць у сферы аказання гуманітарнай дапамогі, папулярызацыі спорту для людзей з інваліднасцю, а таксама прыватныя кампаніі ў галіне турызму, банкаўскай і фермерскай справы, анлайн-адукацыі.
У ходзе семінара камандай Праграмы развіцця ААН (ПРААН) былі прадстаўлены Палажэнне аб правядзенні Конкурсу, патрабаванні да пілотных ініцыятыў па ЦУР, а таксама прадэманстраваны працэс падачы заявак на Конкурс праз спецыяльна створаную платформу sdgidea.by. Абавязковай умовай пры правядзенні конкурсу з’яўляецца стварэнне аднолькавых магчымасцей і справядлівага доступу да рэсурсаў і экспертызы для ўсіх заяўнікаў, незалежна ад іх сацыяльнага статусу, культурных асаблівасцей або іншых фактараў.
Камандай ПРААН сумесна з прадстаўнікамі Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) былі прадстаўлены вопыт лакалізацыі МУР у Беларусі, а таксама патэнцыйныя напрамкі для будучых пілотных ініцыятыў у кантэксце 4 акселератараў па дасягненні МУР у Рэспубліцы Беларусь.
Інфармацыйны семінар быў арганізаваны Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам сумесна з ПРААН у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР» пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі.
Запіс інфармацыйнага семінара аб Конкурсе пілотных ініцыятыў па МУР у Віцебску даступны па спасылцы.
КАРТА САЙТА